Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Стваранне адкрытага грамадства

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб практыках у супрацьдзеянні дыскрымінацыі на нацыянальнай і этнічнай глебе на тэрыторыі Падляшскага ваяводства і шырэй аб праекце „Добрае трактаванне стандартам добрага кіравання” дыскутавалі ў адным з беластоцкіх гатэляў прадстаўнікі ўстаноў і няўрадавых арганізацый зацікаўленых тэмай роўнасці. Арганізатарам сустрэчы была ўпаўнаважаная ўрада па справах роўнага трактавання міністр Агнешка Казлоўская-Раевіч. Самі прадстаўнікі нацыянальных і этнічных меншасцей, аднак, у час дэбаты апынуліся на абочыне.

Праект „Добрае трактаванне стандартам добрага кіравання” рэалізуецца ад мінулага года. Палітыка роўнага трактавання і супрацьдзеяння дыскрымінацыі ў кожнай яе фоме, у тым ліку на нацыянальнай і рэлігійнай глебе, мае гарантаваць м.інш. справядлівы доступ да тавараў і паслуг. Як адзначыла ва ўступе канферэнцыі міністр Казлоўская-Раевіч, „патрэба рэалізацыі праекта вынікае з факта, што незалежна ад добрых юрыдычных і арганізацыйных вырашэнняў, на практыцы маем надалей дачыненне са шматлікімі прыкладамі няроўнасці”. У рамках праекта мае быць абучаных больш за 460 працаўнікоў з каля 90 адміністрацыйных і публічных устаноў. Як адзначыў Адам Арлоўскі з бюро ўпаўнаважанай па справах роўнага трактавання, у рамках акцыі звязанай з супрацьдзеяннем дыскрымінацыі вядуцца, апрача абучэнняў чыноўнікаў, м.інш. акцыі папулярызацыі праекта, у тым ліку публікацыя коміксаў на інтэрнэтных сайтах, распаўсюджванне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF