Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Прароцтва Жугжды-Гусоўскага

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Толькі раз адзін з найнавейшых спектакляў на беларускай мове паказаў у Беластоку Гродзенскі абласны тэатр лялек. Незалежна ад таго, поўнае сімволікі відовішча для старэйшай моладзі і дарослых „Паляванне на зубра” паводле XVI-вечнай паэмы Міколы Гусоўскага не прыцягнула ў Беластоцкі лялечны тэатр тлумаў. Рэкламы прадстаўлення не было ў беластоцкіх СМІ і ў публічных месцах, служыўшых для гэтага (кажуць, адна з трох афіш прывезеных гродзенцамі, павісла ў сядзібе БГКТ).

Згодна запэўніванням працаўнікоў БЛТ, у школы, дзе навучаецца беларуская мова, была разасланая інфармацыя аб гастролях гродзенскіх лялечнікаў. Спадзяваліся нават, што „Паляванне на зубра” прыйдзецца ставіць двойчы. На жаль, паявілася толькі адна сарганізаваная група — школьнай моладзі з Гайнаўкі.

Гродзенская прэм’ера спектакля ў рэжысуры Алега Жугжды і сцэнічным афармленні Ларысы Мікінай-Прабадзяк (беластоцкі паказ адбыўся 14 лістапада ў сераду, а 18 гадзіне) адбылася ў чэрвені. Як сказала „Ніве” памочнік рэжысёра Людміла Паўлоўская, дасюль ставіўся ён ледзь шэсць разоў:

— Вельмі любім іграць на падмостках БЛТ. Гэта вельмі прафесійны тэатр, працуюць у ім знакамітыя акцёры. Аглядаючы наш спектакль аж сэрца сціскаецца, калі бачым, што людзі так лёгка страчваюць тое, што маюць найбольш каштоўнае, а жыццё — такое кароткае.

Супрацоўніцтва БЛТ з Гродзенскім тэатрам лялек працягваецца ўжо больш за дваццаць гадоў. Прынамсі раз у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF