Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Пры грамнічных свечках

Іаанна ЧАБАН

Змрочны і халодны лістапад спрыяе рэфлексіі і задуме над, у большасці выпадкаў, беспаваротна мінулым. Настрой засяроджанасці над рэхам Дзядоў на Крынскай зямлі і сэнсам чалавечага існавання не абмінуў гасціннай „хаты на канцы свету” Ганны Сянкевіч. Тут 5 лістапада сабраліся прадстаўніцы ўсіх колішніх і сённяшніх нацый і веравызнанняў гэтай зямлі, каб пагаварыць і зазнаёміцца з пахавальнымі і памінальнымі звычаямі.

Першымі голас узялі прадстаўніцы праваслаўных беларусаў. На фоне фотаздымкаў навакольных прыдарожных і магільных крыжоў, знятых галоўнай арганізатаркай сустрэчы, прагучаў аповед матушкі Людмілы Клімук. Знаёмства з царкоўнымі пахавальнымі і памінальнымі правіламі пачала яна словамі: „Вандруем мы праз жыццё са свядомасцю, што калісь назаўсёды закрыем вочы”. Калісь людзі дажывалі ў родных хатах. На вёсках кожны старэйшы чалавек рыхтаваў сабе вопратку, а часам нават і труну на ўласнае пахаванне. Мыццё і адзяванне нябожчыкаў пры спецыяльных малітвах належала выбраным, вясковым жанчынам. Майстры, якія займаліся вытворчасцю дамавін, наогул былі вельмі паважанымі людзьмі. Калісьці сярэдзіну труны абівалі палатном. Мерцвяка ставілі заўсёды на покуці, на лаве прыкрытай тканым дываном, найчасцей з матывам вінаграду ў спецыяльных зялёна-фіялетавых колерах. Калісь нябожчык выглядаў як сапраўдны нябожчык, сёння ён знікае ў пластмасавых выразах пашаны і прызнання. Раней да мерцвяка сходзіліся жыхары ўсёй вёскі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF