Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Мікола Яноўскі — мастак галубінага сэрца

Аляксей МАРОЗ

Мала хто раней ведаў мастацкі талент Мікалая Яноўскага са Старога Беразова Гайнаўскай гміны, які быў вядомы мясцоваму насельніцтву перш за ўсё як аграном, шматгадовы працаўнік Ваяводскага асяродка развіцця сельскай гаспадаркі, а пасля — Асяродка сельскагаспадарчай кансультацыі ў Беластоку. Вёў ён сельскагаспадарчыя курсы ў Гайнаўскай і Чыжоўскай гмінах, пасля завяршэння якіх сяляне атрымлівалі званне «кваліфікаваны земляроб» і «майстар-земляроб». Гаспадарам патрэбныя былі і веды, і пасведчанні аб закончаных курсах. Спадар Мікалай за сваю працу часта ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі беластоцкага ваяводы. Так, як іншыя жыхары Беразова, працаваў яшчэ на сваёй гаспадарцы, абрабляў поле і разам з жонкай Верай займаўся гадоўляй жывёлы. Калі выйшаў на пенсію, надалей абрабляў сваё поле і толькі сёлета, на 73-м годзе жыцця, спыніў сельскагаспадарчую актыўнасць.

Калі дзевяць гадоў таму першыя алейныя карціны Міколы Яноўскага, разам з працамі Цімафея Ціханюка, паявіліся ў Гайнаўскім доме культуры на жывапіснай выставе «Мастакі галубінага сэрца», людзі са Старога Беразова і наваколля даведаліся, а некаторыя нават убачылі, як прыгожа малюе іх аднасяльчанін Коля Яноўскі.

Пачынаючы з 2003 года, ажно па мінулы год, спадар Мікалай штогод давозіў свае працы на конкурс «Агляд непрафесійнага мастацтва Гайнаўскай зямлі», які ладзіць Гайнаўскі дом культуры і тройчы заваяваў першую ўзнагароду, а таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF