Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.

Крамлёўскі рэванш

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Усё ж нічога не вартая палітыка сучаснай заходняй дэмакратыі ў дачыненні да таталітарных рэжымаў. Няма там ні прынцыповых пазіцый, ні паслядоўных дзеянняў, ні сапраўдных каштоўнасцей, якія толькі дэкларуюцца. Канешне, ёсць асобныя выдатныя палітыкі, некаторыя актыўныя грамадскія інстытуты, праваабарончыя арганізацыі, у якіх справа не разыходзіцца са словам. Яны робяць усё, што ад іх залежыць, прыкладаюць значныя высілкі ў змаганні за справядлівасць, вольнасць іншых і праўду. Але гэта ўсё не робіць асноўнай палітычнай пагоды. Бо куды гэтым шчырым энтузіястам і рупліўцам дэмакратыі да гаспадарчых канцэрнаў-монстраў, да магутных фінансавых кланаў, да наскрозь прагматычных палітычных груповак і ўсёахопных спецслужбаў. Дэградавалі і многія раней аўтарытэтныя інстытуты. Той жа Нобелеўскі камітэт раздае прэміі міру кожны год усё абсурдней. А той, хто яе заслугоўвае сапраўды, шанцаў на яе не мае. Прыкладам, сітуацыя з намінаваннем на прэмію трох лідараў былых саюзных рэспублік — Украіны, Беларусі, Расіі, якія мірна аформілі распад прагнілай наскрозь савецкай імперыі. За Белавежскія пагадненні, за дэмілітарызацыю Леанід Краўчук, Станіслаў Шушкевіч і Барыс Ельцын як ніхто заслугоўвалі такога ўганаравання, аднак прэмія міру так і не была ім прысуджана. Куды ўжо там ахвярным праваабаронцам і змагарам за справядлівасць з Кітая, Бірмы, Беларусі, якіх адкінулі пры разглядзе кандыдатур сёлета. Так што такія рэжымы, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF