Ніва № 48 (2950), 25 лістапада 2012 г.
Падляшскія скарбыУршуля ШУБЗДАХаця на Падляшшы нямала і старых чароўных мураванак, аднак драўлянае будаўніцтва найбольш характэрнае нашай вёсцы. Беларускай вёсцы выключна, аб чым сведчыць і гэты — ужо восьмы — выпуск конкурсу на найлепш захаваны помнік драўлянага вясковага будаўніцтва. — Беларускае асяроддзе, можна так сказаць, мае найцікавейшыя будынкі, — адзначыў Антоні Масевіч, старшы захавальнік Музея сельскай гаспадаркі імя Кшыштафа Клюка ў Цеханоўцы. — Яны і ў гэтым годзе занялі высокія месцы, а першую ўзнагароду атрымаў будынак Марыі Васілюк з Паўлаў. Найчасцей хаты, якія будавалі нярэдка самі гаспадары — бацькі ці дзяды сёлетніх лаўрэатаў — з’яўляюцца не толькі матэрыяльнай, але перш за ўсё духовай спадчынай. Часта сімволіка ўпрыгожванняў хаты не пакідае пытання пра нацыянальнасць ці веравызнанне іх уладальнікаў. Некаторыя будынкі амаль не памяняліся на працягу дзесяццігоддзяў. Так было ў выпадку хаты, якая сёлета атрымала першую ўзнагароду. — Хату пабудавалі мае дзяды, — адзначыла ўладальніца ўзнагароджанага будынка Марыя Васілюк. — Для мяне расказвала яшчэ бабуля, што яны першыя вярнуліся з бежанства ў 1918 годзе і тады пачаў мой дзед яе будаваць. Пасля мая маці нават хацела пабудаваць новую, а тую разабраць! Ужо мела і дрэва, і вокны, толькі пустакоў не магла дастаць. Такія былі часы, што пустакоў не было. Калі я выйшла замуж, тады мы падумалі: „Навошта ставіць хату ў Паўлах, лепш у Беластоку”. І так старая хата на вёсцы (...) |