Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.

Ратуйма Украіну, хлопцы! (4)

Ганна КАНДРАЦЮК

На вуліцы, сярод нядзельнага натоўпу ў Драгобычы прахаджваўся жэшкі дзед у барэтцы і апранахах з сярэдзіны мінулага стагоддзя. Ён зачапляў мужчын, перакідваўся слоўцам, жыва вымахваў рукамі. Ветэран УПА не выклікаў сенсацыі, наадварот, здавалася, што яго не прыкмячаюць...

— Магчыма, прыехаў на святкаванне, з Канады, — разважаў уголас нехта з мінакоў.

Праз тры дні ў горадзе мела пачацца шумнае святкаванне 70-й гадавіны УПА. З гэтай нагоды ўсе слупы і дрэвы былі абчэплены чырвона-чорнымі лістоўкамі і плакатамі з крыклівым зваротам: Памятайма, шануйма, наслядуйма няскораных!

Юбілей адкрывала канферэнцыя, якая мела адбыцца ў актавай зале галоўнага корпуса Драгобыцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзень пазней арганізатары склікалі народ у філармонію на вечар паўстанцкай песні. Тут жа паказвалі фільмы пра УПА і адкрывалі новыя фотавыстаўкі. Чатырохдзённае святкаванне завяршаў Марш славы УПА.

Юбілей у гонар няскораных патрыётаў (якія афіцыйна непрызнаныя ва Украіне), арганізавалі студэнцкія і моладзевыя арганізацыі. Маладыя хлопцы і дзеўкі, часта ў вышыванках, выседжвалі таксама ў выбарчых палатках Кангрэса нацыяналістаў. Праўда, больш чым на патэнцыяльных выбаршчыкаў яны заглядаліся на саміх сябе, і гэтая эратычная нотка застаўляла думаць пра іх як пра нармальных людзей.

* * *

Нядзеля, восем гадзін раніцы. У цэнтры горада адчувалася ранняе мегапахмелле. Ля бараў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF