Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.
Гедройць па-своймуАгата АРЛЯНСКАЯСярод самых цікавых кніг беластачан 2012 г. — „Півоня, нямова, галасы” — новая кніга пісьменніка, паэта, выкладчыка беластоцкай Тэатральнай акадэміі Кшыштафа Гедройця (выдадзеная яна ў Варшаве). У 2003 г. за кнігу „Listy z dolnego miasta” атрымаў ён літаратурную прэмію імя Веслава Казанэцкага. Ягоныя вершы параўноваюцца да паэзіі Мірона Бялашэўскага. Раман вельмі моцна асаджаны ў рэаліях пасляваеннага Беластока. „Півоня, нямова, галасы” гэта сенсацыйны раман пра 40-50-я гады ў Беластоку, калі біяграфіі людзей у горадзе, пасля вайны ўзніклым аднова, моцна пераблыталіся, пазмяняліся сферы ўплываў, камунізм тут трымаўся, адны яго адабралі, іншыя не. — У маёй кнізе ёсць вельмі дэталёвыя месцы — вуліцы, касцёлы, паркі, помнік салдата з кулямётам, сядзіба бяспекі... — прызнаецца аўтар. — Я папрасіў зрабіць гістарычную кансультацыю ў Тамаша Данілецкага з Інстытута нацыянальнай памяці. Удакладніў мне ён гістарычныя факты і акалічнасці здарэнняў, якія ў маёй памяці памяшаліся або якіх я не быў свядомы. У рамане, напісаным па-польску на „тутэйшай мове”, ёсць забойства, спробы высвятлення яго, аднак не самы важны сюжэт, як тая галерэя людзей. Гедройць зарысаваў іх паўнакроўнымі, крыху з іроніяй, паглядам збоку, усё ж на свой спосаб чулліва. Апавядальнік (аўтар выразна аддзяляе яго погляды ад сваіх) выклікае прывіды з мінулага (бо самі яны патрабуюць гэтага ад яго). Чытаем пра ўсё, пра што папраўдзе ўсе ведаем, (...) |