Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.

Імперыя графікі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Юрый Якавенка — адзін з найвыдатных і нешматлікіх беларускіх графікаў. Яго працы, асабліва ілюстрацыі да кніжак, вядомыя ў шмат якіх краінах Еўропы. У апошні час заваёўваюць Італію, а неўзабаве маюць і Грэцыю. 23 кастрычніка яго выставу „Імперыя Саламона” адкрылі ў беластоцкай галерэі „Агарт”, вядомай ад узнікнення ў 2006 г. прамоцыяй мастацтва з усходніх краін, мяжуючых з Польшчай, галоўным чынам з Беларусі. Шэф „Агарта” Агнешка Багінская:

— Гэтая выстава планавалася ад года. Гэта для нас асаблівае вылучэнне. Цешымся, што Юрый даў сваю згоду. Ягоныя графікі — унікальныя. Выкананы яны тэхнікай афорта.

Арганізатары ў выдадзеным да выставы буклеце так напісалі аб аўтары і ягоных працах: „Гэта прызнаны мастак, які стварае багатыя ў дэталь графікі. Вельмі дэталёвыя і дакладныя працы мастака гэта пераважна монахраматычныя фантастычныя кампазіцыі. Прадстаўленні на памежжы сюррэалістычнай уявы і нястворанай рэальнасці, захопліваюць разнастайнасцю. У адной працы мастак з такім жа самым стараннем паказвае нам чалавечую постаць, элементы неадушаўлёнай натуры, але таксама фаўну і флору. Таксама фон у працах Юрыя Якавенкі незвычайна важны. З’яўляецца злучным рэчывам неверагодных пейзажаў ды прадметаў нам добравядомых, такіх як гадзіннікі, элементы строю, кветкі і жывёлы. Кожны элемент, аднак, унікальны па сваёй фактуры і характары”.

Згодна з загалоўкам, выстава спасылаецца на вядомыя аповеды праславутага сваёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF