Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.
Інтэграцыя ў КрынкахІаанна ЧАБАНШтогод, напярэдадні старажытнага свята Дзядоў, Бельск-Падляшскі і рэшта свету паглыбляюцца ў меланхалічным настроі канцэртных залаў „Бардаўскай восені”. Рэшта свету, за выключэннем Крынак, у якія, быццам ва ўмацаваную крэпасць, не далятае нават рэха знакамітага фестывалю. Але і тут не лянуюцца. Мясцовыя культработнікі толькі што паспяхова справіліся з ІІ Падляшскім аглядам бардаўскай песні для людзей з абмежаваннямі „Восень паэзіяй размаляваная”. Хаця ініцыятарам праекта з’яўляецца Анна Гаўка, старшыня Аб’яднання ў карысць інвалідаў і сацыяльна выключаных „Драбіна”, а заадно настаўніца мясцовай школы, да справы далучыліся ўсе гмінныя ўстановы і арганізацыі. З маральнай і фінансавай падтрымкай прыйшла Управа горада і гміны Крынкі, мясцовы дом культуры, школа, бібліятэка і многа хто яшчэ. Паводле слоў прысутнай на мерапрыемстве старшыні Гміннай рады Аліцыі Трызны, агляд з’яўляецца перш за ўсё святам для душы: — Мы не шукаем тут пераможцаў. Усе выступаючыя ў сённяшнім канцэрце падарылі нам многа радасці. Думаю, што і яны задаволены добрым успрыманнем публікі. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца таксама прамоцыяй нашага гарадка і аб’яднання „Драбіна”. Умацоўваемся ў перакананні, што ідзем у добрым напрамку. Наша Гмінная ўправа падтрымлівае згаданую арганізацыю фінансава і клапоціцца пра рэалізацыю ўсіх іхніх намераў. Ад імя Гарадской рады абяцаю далейшую падтрымку гэтых, безумоўна карысных, (...) |