Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.

Асеннія сустрэчы з беларускім фальклорам

Аляксей МАРОЗ

— Наш беларускі фальклор гэта песні, абрады, прымаўкі, прыказкі, — гаварылі ўдзельнікі ХІХ Асенніх сустрэч з беларускім фальклорам, якія 27 кастрычніка адбыліся ў святліцы ў Чыжах. Арганізатарам мерапрыемства выступілі войт Чыжоўскай гміны і Гмінны асяродак культуры. Старшыня аб’яднання «Музей малой айчыны ў Студзіводах» Дарафей Фіёнік звярнуў увагу на святочную вопратку, якой у мінулым карысталіся нашы продкі. Гурт «Жэмэрва» са Студзіводаў, паказваючы вясельны абрад, выступіў менавіта у даўніх уборах з Бельшчыны.

У гэтым годзе ў час асенняга мерапрыемства не пашанцавала з надвор’ем, бо ў суботу зіма напалохала восень. Выпала мнагавата снегу, які ўскладніў дарожны рух, а мацнаваты вецер не заахвочваў старэйшых выходзіць з хаты.

— Я на сваім аўтамабілі з летнімі шынамі хіба не даехаў бы на мерапрыемства, таму ўзяў жончыну машыну, у якой шыны зменены ўжо на зімовыя, — заявіў яшчэ да адкрыцця сустрэч чыжоўскі войт Юры Васілюк.

Першымі з беларускімі песнямі запрэзентаваліся бельскія белліцэісткі — Наталля Семянюк з Падрэчан Чыжоўскай гміны і Паўліна Гайко з Боцькаў, наймалодшыя ўдзельнікі сустрэч. Раней дзяўчаты выступалі ў дуэце на археалагічным фэсце ў Збучы.

— Добра нам супольна выступаць. Пачала я спяваць у калектыве «Лясная гавэнда» ў Пачатковай школе ў Чыжах, — сказала Наталля Семянюк.

— Культура займае важнае месца ў жыцці нашай гміны. Сённяшнія «Асеннія сустрэчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF