Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.
Фармаванне формыМіраслаў ГРЫКАБывае, што праўда нічога не вартая і бывае, што мана, абернутая навыварат, аказваецца быць чыстай як золата. Шмат залежыць ад чалавечых намераў і кантэксту. Якія намеры кіравалі Аляксандрам Лукашэнкам, калі публічна пахваліўся тым, што не прыняў хабару вартасцю 5 мільярдаў долараў (!) узамен за карысці ў прыватызацыі аднаго з найбольшых у свеце прадпрыемстваў, якое перапрацоўвае калійныя ўгнаенні — невядома. Гэтым хабарнікам быў расійскі алігарх, звязаны з Пуцінскай уладай. Нават калі за гэтай правакацыяй хаваліся спецслужбы Расіі, дык тым больш трэба было адаслаць абэлтуса, вось так, энергічным выспяткам проста ў Маскву. Лукашэнка, аднак, паклаў па сабе вушы, на чым пацярпела ягонае баявітае эга. На жаль, калі дагараў ад сораму ў сваім прэзідэнцкім кабінеце, атрутная плётка аб падмочанай рэпутацыі беларускай дзяржавы прасачылася на мінскія вуліцы, атручваючы іх раз’ятранымі шэптамі. Неабходным для яе быў публічны рамонт. Найлепш было сказаць праўду, ды для Аляксандра Лукашэнкі праўда гэта рашуча замала. Таму паказаўся ён народу як сумленны і незалежны палітык, які ўмее зухавата справіцца са спакусай пагардлівай карупцыі. Была гэта самая сапраўдная праўда, мастацкая як тога рымскага сенатара. Папраўдзе не запярэчыла выяўленым фактам, але затое спрытна закрыла тыя, якія мелі прысароміць беларусаў. Ужо тое, што хто-небудзь асмеліўся запрапанаваць хабар прэзідэнту дзяржавы паказвае, што яна трактуецца як бананавая (...) |