Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.

Свята без сэнсу

Віктар САЗОНАЎ

На аўтобусным прыпынку ў Гародні сустрэліся два знаёмыя. Усміхнуліся, прывіталіся і загаварылі пра ўсё. Адна тэма змяніла другую, і нарэшце дайшло і да амерыканскіх выбараў.

— А як ты лічыш, — цікавіцца адзін мужчына, — што для беларусаў лепш, каб перамог Абама ці Ромні?

— А для беларусаў гэта не мае аніякага значэння, — махнуў рукой другі.

— Як гэта не мае?! — здзівіўся першы. — Гэта для ўсяго свету мае значэнне, бо абіраецца самы магутны і ўплывовы чалавек на ўсёй планеце!

— Для ўсяго свету гэта мае значэнне, хто там пераможа, але не для нас, — стаяў на сваім другі, — бо ў нас перамагла кастрычніцкая рэвалюцыя.

Абодва ўсміхнуліся і адразу ж памаркотнелі. Больш ні пра што не размаўлялі. Маўчалі аж пакуль не прыехаў аўтобус.

А аўтобус доўга не ехаў. На выходныя аўтобусы ў Гародні ходзяць радзей. А быў акурат выходны. Дзень перамогі кастрычніцкай рэвалюцыі. У нас, насамрэч, гэта выходны. Свята. Чырвоны дзень календара. Толькі што канкрэтна трэба святкаваць і чаму гэта святкаваць трэба мала хто можа растлумачыць. Хай бы тыя, хто гэтую дату зрабіў святочнай і растлумачылі, ці хоць паспрабавалі растлумачыць. Нечым жа яны кіраваліся, вызначаючы гэты дзень святочным.

Падчас існавання Савецкага Саюза, калі гэтае свята было адным з галоўных, нейкая логіка ў тым прысутнічала. Гэтае свята было адным з падмуркаў усёй савецкай ідэалогіі. Жудасныя ахвяры і зламаныя чалавечыя лёсы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF