Ніва № 47 (2949), 18 лістапада 2012 г.

Каля Кузніцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У акне барака, які да нядаўна выконваў ролю сакольскага аўтобуснага вакзала, картка з паведамленнем, што каса і пачакальня закрыты ў вольныя ад працы дні. Але картка тая сабе, а жыццё сабе — аб’ект закрыты і ў будзённыя дні. Пачакальня знаходзіцца навонкі будыніны, пад нябесным купалам, дзе пасажыры маюць магчымасць не толькі dotlenić się, але і падстудзіцца ў халодны час пад усебакова прадуўнымі паветкамі.

На ранішні аўтобус, што адпраўляецца ў Сідру цераз Залессе, апрача мяне сядае яшчэ адзін мужчына, які разам са мною пакідае машыну на прыпынку Паўловічы; у далейшую дарогу шафёр паехаў ужо сам. А яшчэ два ці тры гады таму на згаданым прыпынку выходзілі з таго ж аўтобуса тры ці чатыры жанчынкі, што настаўнічалі ў тамашняй школе. Але зараз няма ўжо школы ў Паўловічах...

Паўловіцкая школа займала адзін з найстарэйшых мураваных будынкаў на нашых землях, які быў узведзены ў 1610 годзе. А яшчэ раней стаяў там драўляны дворскі будынак... У пачатку XVI стагоддзя ў Сідры пасяляецца Грынь Валовіч, які мае наглядаць за навакольнымі каралеўскімі пушчамі. Сваю маёмасць раздзяляе ён паміж траіх сыноў. Адзін з іх, Іван, пасяляецца на месцы, якое называюць Паўловічамі, мабыць ад імя ягонага цесця. Унук Івана, Павел Валовіч, падскарбі Вялікага Княства Літоўскага, узводзіць у Паўловічах згаданы мураваны двухпавярховы двор. Пазней мяняюцца ўласнікі двара, уводзячы ў галоўны будынак свае карэктуры ды дабудоўваючы ў яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF