Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.
Настальгія па страчаным раюМіхась КУПТЭЛЬЯк тут не напісаць пра ІХ Дні нацыянальных меншасцей «Гданьскія біяграфіі», якія традыцыйна ўжо адбываюцца штогод у кастрычніку (18-21.10.2012 г.), калі з гэтай нагоды завітаў і ўдала выступіў на галоўнай сцэне тэатра «Выбжэжэ» вакальны калектыў «Жаваранкі» з маёй роднай вёскі Махнатае. «Як я рады, што вас бачу! — прывітаў я махначоў з калектыву на плошчы перад слаўным молам у Сопаце. Сонечнае надвор’е, лёгкі, але пранізліва халодны вецер са стараны Гдыні адкідаў стомленасць па ўсяночным падарожжы з Махнатага. — Што ж вам у Сопаце яшчэ паказаць, апрача мола і слаўнага корза Монтэ-Касіна, плошчы Сяброў Сопата, калі за хвіліну хочаце яшчэ наведаць не меней слаўны Аліўскі парк? Здымкі з плошчы перад молам на фоне Водалячэбнага дома і фантана, пры канцы мола, на дошках мола, на фоне Крывога дома няхай будуць ілюстрацыяй таго, што ўдалося мне паказаць за той абмежаваны час. Лена Глагоўская прыпомніла, што ў Сопаце перад вайной, у 1925 г., беларусы заснавалі сваю слаўную Грамаду, а цяпер існуе тут Беларускае культурнае таварыства «Хатка». Настальгія па страчаным раю — такой была вядучая тэма ІХ «Гданьскіх біяграфій». Розныя прычыны прывялі беларусаў, украінцаў, яўрэяў, татараў, немцаў, літоўцаў і іншыя нацыі на Гданьскае ўзбярэжжа. Пішу Гданьскае, бо ўлады горада, свядомыя шматкультурнасці і нацыянальнай разнароднасці грамадства ў мінулым і зараз, поўнасцю не толькі фінансуюць згаданае (...) |