Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.

Чыжоўскія пенсіянеры заснавалі свой калектыў

Аляксей МАРОЗ

Калі члены кружка Саюза пенсіянераў і інвалідаў у Чыжоўскай гміне ў пачатку года адзначалі «Масленіцу», узнікла ў іх ідэя заснаваць калектыў, які мог бы выступаць на спатканнях пенсіянераў і гмінных мерапрыемствах. Пасля з за веснавых і летніх работ ды прыезду гарадскіх унукаў на канікулы рэпетыцыі прыйшлося адтэрмінаваць ажно на восень. Аднак пенсіянеры не здаліся і з верасня пачалі спатыкацца і супольна спяваць, каб пазней выступіць публічна і заспяваць свае песні ў час святкавання Міжнароднага дня пажылых людзей, які супаў з 10-годдзем дзейнасці іх гміннага пенсіянерскага кружка. Мерапрыемства адбылося 19 кастрычніка ў прыгожа адрамантаванай святліцы ў Чыжах, у прысутнасці гмінных улад на чале з войтам Юрыем Васілюком і іншых запрошаных гасцей.

Жанчыны з новазаснаванага калектыву пенсіянераў выступілі перад публікай дастойна і адважна. Пад акампанемент Сяргея Аўксеціюка, што падыгрываў на акардэоне, прыгожа заспявалі песні, якія памятаюць яшчэ з моладасці і песні на беларускай літаратурнай мове (між іншым, «Колькі ў небе зор», «Шумяць вербы»), а адну песню праспявалі па-польску. Касцяк калектыву састаўляюць жанчыны, якія належалі ўжо да беларускіх вакальных калектываў, выступалі ў конкурсах і на аглядах, здабывалі прызавыя месцы і маюць вопыт спяваць перад вялікай публікай. Ірэна Лукашук здабыла нават вышэйшую музычную адукацыю, была настаўніцай музыкі ў Агульнаадукацыйным ліцэі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF