Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.

Беларусь у самаізаляцыі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Дзве дэбаты, звязаныя з гаспадарчай сітуацыяй на польска-беларускім памежжы ды між іншым эканамічнымі адносінамі з Беларуссю і шырэй з Усходам Еўропы, праводзіліся ў апошні час у Беластоку. Шырэй аб першай з іх, прысвечанай развіццю Усходняй сцяны, пісалі мы тыдзень таму. Другая, у рамках праекта „Эканамічнае супрацоўнцітва Польшча-Беларусь”, асабліва з улікам Падляшскага ваяводства і Гродзенскай ды Брэсцкай абласцей, адбылася ў Маршалкоўскай управе Падляшскага ваяводства па даручэнні Міністэрства замежных спраў.

Яшчэ ў час ІІ Канферэнцыі „Сапраўдная Еўропа рэгіёнаў і развіццё Усходняй Польшчы” размаўлялі мы з адным з найвыдатных польскіх эканамістаў праф. Вітальдам Арлоўскім. Спыталіся мы ў яго пра найважнейшыя праблемы ў супрацоўніцтве Польшчы з усходнімі суседзямі, а перш за ўсё з Беларуссю:

— Мяжа, якая раздзяляе два народы, дзве дзяржавы, заўсёды з’яўляецца перашкодай у эканамічным развіцці. Калі маецца суседства, якое дзейнічае іначай, з іншымі козырамі, яно стварае ў сваю чаргу адмысловы шанц развіцця. Калі з аднаго боку мяжы лягчэй рабіць адно, а з дугога іншае — гэта заахвочвае да пошукаў аптымалізацыі таго, што ў эканоміцы называецца падзелам працы. Аднак каб так наступіла, тая мяжа павінна быць хаця б напаўшчыльнай. Не кажу, што кожны павінен яе перасякаць адвольна, але не павінна яна тармазіць трансгранічнай актыўнасці. Выкарыстанне адрозненняў паміж краінамі пры трансгранічным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF