Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.

Барды ў Гарадку

Іаанна ЧАБАН

Штораз большая колькасць жыхароў нашага ваяводства мае магчымасць раз у год сустрэцца з беларускай паэзіяй у музычным выданні. Старыя і новыя гіты „Бардаўскай восені” паступова ўваходзяць на вясковыя панадворкі. На фестывальнай карце апынуўся, між іншым, невялікі Гарадок. Тут 26 кастрычніка ў шыкарнай, хаця напалову пустой, зале Гміннага цэнтра культуры выступіла мясцовая моладзь і беларускі гурт „Рэлікт”.

Аляксандр Дземідзенка, Вова Казлоў, Ілья Рабцеў і Віталь Макшун не ўпершыню выступілі перад гарадоцкай публікай. Яны тут больш вядомыя як выканаўцы рок-музыкі на летнім „Басовішчы”. На гэты раз музыканты запрэзентавалі творы ў меланхалічнай, восеньскай стылістыцы, большасць якіх паходзіла з іх новага альбома „Рэкі прабілі лёд”. Іх канцэрт быў доказам, што журы фестывалю „Бардаўская восень — 2009” не памылілася, прызначаючы ім статус пераможцаў. Глыбокія тэксты, чароўны голас Вовы Казлова і высокі ўзровень інструментальнай інтэрпрэтацыі не пакінулі слухачоў абыякавымі. Большасць нешматлікіх прысутных не дала артыстам спакойна зысці са сцэны, выстраіўшыся ў чарзе за аўтографамі на толькі што закупленай імі новай кружэлцы калектыву.

Што было галоўным штуршком, натхненнем для запісання альбома, „Ніва” рашыла папытаць саміх яго стваральнікаў:

— Мы нарадзіліся на Палессі, — кажа перкусіст гурту Аляксандр Дземідзенка. — Супольна граць пачалі ў 2005 годзе ў Светлагорску, потым у Гомелі, цяпер лёс кінуў нас у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF