Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.
„Нараўчанкам” 25 гадоўАляксей МАРОЗАКалі ў 1987 годзе ў Нараўцы паўставаў беларускі вакальны калектыў, згуртаваліся ў ім маладыя жанчыны і пачалі спяваць свае песні пад акампанемент акардэаніста Міколы Варанецкага. Гэта было свайго роду прадаўжэнне вясковых традыцый, бо прыпушчанскія і пушчанскія сёлы вакол Нараўкі жылі раней са спевам, а і ў самой гміннай мясцовасці людзі любілі паспяваць хаця б на вяселлях, хрысцінах і іншых сямейных сустрэчах. Зараз наогул на сямейных імпрэзах мала спяваецца, бо і ахвотных да спявання штораз менш. Аднак многія жыхары Нараўкі і наваколля ахвотна слухаюць спеву ў выкананні беларускага музычнага калектыву «Нараўчанкі» і прыходзяць на гмінныя фэсты, каб паглядзець выступленні іншых беларускіх гуртоў. 10 лістапада «Нараўчанкі» будуць святкаваць 25-годдзе дзейнасці і гэта будзе добрая нагода для мясцовага насельніцтва, каб у чарговы раз паслухаць беларускія песні ў выкананні свайго калектыву, у рэпертуары якога паяўляюцца штораз то новыя творы. — Я ад пачатку спяваю ў нашым калектыве. Ініцыятарам яго заснавання ў 1987 годзе была Вольга Закройшчык, якая тады была кіраўніком Гміннага асяродка культуры ў Нараўцы і стала кіраўніком гурту. На яе заклік адгукнуліся тады яшчэ маладыя, больш за трыццацігадовыя жанчыны, а настаўнік Мікола Варанецкі даў згоду састаўляць акампанемент на акардэоне. Мы любілі музыку, хацелася нам спяваць свае песні і быць з людзьмі. Арганізавалі нам многа выездаў, выступаў, быў кантакт з (...) |