Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.
Лета 2012 года (2)Васіль САКОЎСКІПрыпамінаючы густы старажытных рымлян скажам яшчэ раз, што відовішчаў нам гэтым летам хапала. А вось з хлебам было крыху горш. Нашы шаноўныя ўлады дадумаліся ад народнай буханкі хлеба адрэзаць даволі тоўстую лусту і сабе. Так вобразна можна назваць сёлетнюю рэформу пенсіённай сістэмы. Прадоўжылі працоўны стаж будучым пенсіянерам так, каб яны з гонарам успелі памерці яшэ ў час працоўнага стажу, а гэтым упірыстым максімальна скараціць іх пенсіённы час. Ну, проста геніяльна, класіка: менш пенсіянераў будзе путацца пад нагамі працоўнага люду і менш яны будуць каштаваць дзяржаву, два ў адным. Ура! Гэтая геніяльная ідэя ўзнікала ў галовах не толькі нашых правіцеляў. Узнікала яна і паступова рэалізуецца і ў іншых краінах, нават тых багатых, заходніх. У чым жа справа? Ці так раптоўна збяднелі народы? Чаму ж тады як грыбы пасля дажджу паяўляюцца ўсё новыя і новыя мільянеры, нават у нашых бедных краінах? А ранейшыя мільянеры ўжо мільярдэрамі сталі? Дык у чым жа справа? — пытаюся яшчэ раз. Маўчыце? То я вам скажу. Сучасныя дзяржавы нічуць не збяднелі. Фабрыкантаў, банкіраў і рознай масці капіталістаў у нас і на свеце таксама не паменшала, а пабольшала. Але ім усё мала і мала — і заўсёды будзе мала, бо такая натура капіталістаў і капіталу. Гэта проста ненаедная пачвара. І такою яна была заўсёды. „А мы ведаем капіталізм дваццатага стагоддзя: даволі мілы, лагодны, дабрадушны”, — скажаце вы. Так, але стаў ён такім толькі тады (...) |