Ніва № 46 (2948), 11 лістапада 2012 г.
Трава пад снегамУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНа мінулым тыдні выявілася, што бітва за ўраджай у Беларусі яшчэ не скончылася. Якраз выпаў першы снег і пайшлі ўладныя сакрэтныя дырэктывы па гарадах і вёсках з усіх бакоў. Але ў ХХІ стагоддзі вельмі цяжка ўтаіць нейкую інфармацыю, тым больш што схаваць такія аўральныя працы досыць цяжка, а сучасныя тэхналогіі дазваляюць хутка перадаць сітуацыю. Вось і застракацеў інтэрнэт паведамленнямі з усіх бакоў. Так, у Талачынскім раёне ў мястэчку Коханава не паспелі абтрэсці ўсіх яблык — на падмогу па іх збіранні нават з суседняй Оршы пагналі людзей. Называецца гэта добраахвотная шэфская дапамога, практыка, якая шырока прымянялася яшчэ ў савецкія часы. У Глыбоцкім раёне не сабралі ў час лёну — і тут была абвешчана татальная мабілізацыя. Ну, але тут хоць логіка нейкая ёсць — кепскія гаспадары, выявілася чыясьці нядбайнасць, але схамянуліся і імкнуцца ўраджай уратаваць. Сабралі паўгнілы лён — хоць нейкі плён. А вось у Гродне пайшлі куды далей — сапраўдным хітом інтэрнэтнай прасторы стала відэа, як у горадзе над Нёманам косяць траву пад снегам. Чалавек выйшаў на працу па заранёў зацверджаным графіку, не зважаючы на надвор’е. І сумленна шчыраваў на даверанай яму ніве — так што аж снег ляцеў ва ўсе бакі. Вось яна сапраўдная працоўная дысцыпліна! Складваецца ўражанне, што галоўная мэта ўлады — заняць працоўныя масы бяздумнай дзейнасцю. Тыя ж газонакасілкі сталі сапраўдным сімвалам бесталковага выдаткавання сродкаў. (...) |