Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.

Ратуйма Украіну, хлопцы!(2)

Ганна КАНДРАЦЮК

Які чорт падмовіў нас праставаць дарогу! На скрыжаванні шляхоў не было ўказальнікаў. А нам трэба было здзейсніць выбар, дзесьці павярнуць. Першыя хвіліны ніхто не хацеў адазвацца. Колкая цішыня пераклікалася з хмурным дажджлівым небам і пачуццём віны. Спачатку мы спрабавалі расшыфраваць назоў вёскі. Заіржавелы надпіс чыпеў на мокрым бляшаным прыпынку. Першая паламаная літарка адвярнулася дагары нагамі і задам да апошніх трох ...

— Парш.. Шарш... Гарш...

Нічога падобнага не было на карце.

Сабраўшы ўсе сілы, я пацягнулася да пахіленай хаты, якая ўрастала ў зямлю. На панадворку хадзіла задуманая дзяўчына, якая без слова паказала дарогу на Самбор. Напамінала з’яву з іншага свету. У цэлым кашмары найбольш палохала адна думка — каб толькі не вяртацца назад.

* * *

7 кастрычніка, нядзелька. У прыкарпацкім Дарагабычы якраз рыхтаваліся да святкавання гадавіны УПА (Украінская Паўстанчая Армія). Побач гарадской ратушы, на сцяне будынка віднеў партрэт Сцяпана Бандэры. На рынку стаялі стэнды ў гонар паўстанцаў. Сам Бандэра быў паказаны ў атачэнні сямейкі і верных паплечнікаў, з дружынай, значыць, жонкай. З фотавыстаўкай пераклікаліся выбарчыя лозунгі кандыдатаў ад Кангрэса ўкраінскіх нацыяналістаў, ад якіх веяла крайняй эмацыйнасцю. Вось кандыдат Гук, сфатаграфаваны на чорна-чырвона-чорным фоне з рукою на сэрцы кляўся сваім выбаршчыкам: Гатовы памерці за Украіну! Прысутнасць тэмы УПА (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF