Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.
Сяргей Лукашук — аніматар беларускай культурыРазмова з СЯРГЕЕМ ЛУКАШУКОМ, шматгадовым дырэктарам Бельскага дома культуры і аніматарам беларускай культуры, які ад пачатку лістапада перастаў займацца прафесійна ў БДК і выйшаў на пенсію. — На пасадзе дырэктара Бельскага дома культуры Вы працавалі ажно з 1975 года. Раней былі віцэ-дырэктарам і дырэктарам бельскай «тройкі», непасрэдна перад Васілём Ляшчынскім. — Мой прафесійны шлях распачаўся раней, бо адбыўшы вайсковую службу я з 1966 года, праз 4 гады, працаваў кіраўніком Пачатковай школы ў Галадах. З 1968 года даязджаў з Галадоў у Бельск, дзе на акардэоне састаўляў акампанемент для «Васілёчкаў», а з 1970 года стаў мастацкім кіраўніком гэтага калектыву і ў гэтым жа годзе пачаў працаваць у Беластоку кіраўніком культурна-асветнага аддзялення Галоўнага праўлення БГКТ. Толькі ў 1972 годзе я перайшоў на пасаду віцэ-дырэктара бельскай «тройкі» і з верасня 1974 года стаў дырэктарам гэтай школы. Коратка працаваў я на гэтай пасадзе, бо ў канцы гэтага ж года бельскія ўлады запрапанавалі мне пасаду дырэктара Павятовага дома культуры ў Бельску. З пачаткам студзеня 1975 года я стаў дырэктарам дома культуры, які праз год памяняў сваю назву на Бельскі дом культуры, якая захавалася па сённяшні дзень. — Пры Вашым кіраванні дом культуры ставіў націск на развіццё беларускай культуры ў Бельску і наваколлі. — У сямідзесятых гадах арганізаваліся ўжо конкурсы «Беларуская (...) |