Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.

Самае важнае — быць сабою

З Паўлам Жуком — дырэктарам Гміннага асяродка культуры, спорту і турызму ў Карыціне гутарыць Уршуля Шубзда.

Яшчэ раз віншую поспехаў у галіне прамоцыі карыцінскага сыру, які ад гэтага года ахоўваецца еўрасаюзнымі законамі.

— Дзякую. Гэта вялікі поспех Карыцінскай гміны. Цяпер толькі нашыя вытворцы могуць прадаваць сыр пад назвай „карыцінскі свойскі сыр”. Шматгадовыя намаганні папярэдзілі гэты поспех, на які працавалі наш войт Мечыслаў Лех, асяродак культуры і самі вытворцы. Сёлетняе свята сыру было сапраўдным святам (смех). Мы, як арганізатары, стараліся, каб прайшло яно вельмі ўрачыста.

Якраз я была тады ў Карыціне і помню гэты натоўп людзей. Вялікай папулярнасцю карысталіся выступы гуртоў, а таксама даволі незвычайныя гульні.

— Дакладна. Святу спадарожнічалі змаганні каманд з навакольных вёсак Бомблі, Крукоўшчыны і з самога Карыціна. Падрыхтаваны былі простыя гульні, напрыклад, якая каманда далей кіне цюком, або хто найхутчэй пракоціць цюк. Жанчыны мелі крыху іншыя задачы. Ім трэба было падаіць штучную карову на час, ці зручна зашыць падзёрты мяшок. Гэтыя гульні пэўна не былі спецыяльна элегантныя, але падабаліся. На маю думку, нічога не трэба ўдаваць. Мы тут усе з вёсак. Хочам, каб асабліва жыхары Карыцінскай гміны добра сябе адчувалі на мерапрыемствах, ладжаных намі, каб прыходзілі.

Хто перамог у гэтых гульнях?

— Каманда з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF