Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.

У пошуках паслявыбарчай дарогі

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Аб магчымасці карыстання Еўрапейскім фондам дзеля дэмакратыі, які пачне працаваць ад наступнага года, і іншых формах дапамогі для беларускіх няўрадавых арганізацый, а таксама м.інш. аб неабходнасці змены выбарчага кодэксу Беларусі і патрэбе кансалідацыі апазіцыйных асяроддзяў размаўлялі ўдзельнікі канферэнцыі „Беларускае адкрытае грамадства перад выбарамі; перспектывы на будучыню”, сарганізаванай у Падляшскай ваяводскай управе Таварыствам „Амікус” і Падляшскім цэнтрам еўрапейскай інфармацыі па ініцыятыве польскага Міністэрства замежных спраў. Гэта была другая дэбата (26 кастрычніка) апошнім часам у Беластоку, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў не прызнаных Арганізацыяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ды Еўрапейскім парламентам. Першая прысвечаная была эканамічным пытанням. У гэты раз сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі беларускіх і польскіх няўрадавых арганізацый, у тым ліку палітычных і прафсаюзных рухаў, ды прадстаўнікі польскага Міністэрства замежных спраў. Аляксандр Мілінкевіч, лідар Руху „За сабоду”, успамінаючы апошнія выбары заявіў, што іх байкот значнай часткай апазіцыі быў добрым вырашэннем:

— Нашы палітвязні гэта прадмет гандлю. Для гэтай мэты не акупляецца ў Беларусі праводзіць свабодныя выбары. Пасля выбараў 2010 года (прэзідэнцкіх, пасля якіх былі ўзмоцнены рэпрэсіі ў адносінах да апазіцыі, у тым ліку некаторых лідараў зняволілі — М. Х.) неабходнай з’яўляецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF