Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.
Трупны пах уладыМіраслаў ГРЫКАЦі чакае нас новы цудоўны свет? Той з мрояў Я. Качынскага?! Бо той, бачаны вачыма Д. Туска, нейк непрыкметны для сярэдніх грамадзян, валіцца на яго вачах. Дзіўна тое, што штосьці, чаго не было, аднак відавочна паказваецца ў поўні свайго небыцця як палітычная катастрофа. Паўтараю, дзіўнае гэта, але і не дзіўнае, таму што Польшча славутая дзівамі. Такім дзівам з’яўляецца ПіС, які стварае паралельны да канстытуцыйнага ўрад, назначаючы яго кіраўніком палітычнага аматара П. Глінскага. Дзіўным з’яўляецца тое, што ніхто не здзіўяецца. Існуе такая мала вядомая прымаўка: „А каб ты нічому не здзіўляўся!”. Не здзіўляюцца толькі мёртвыя. Хаця... пярэчаць гэтай думцы эксгумаваныя ахвяры смаленскай трагедыі. Яны здзіўляюцца... здзіўленню жывых. Страшнаму здзіўленню. Скандал з эксгумацыяй па-людску балючы. Перш за ўсё для сем’яў трагічна памерлых. А бесклапотнасць, якую паказалі дзяржаўныя чыноўнікі ў час ідэнтыфікацыі іх блізкіх, мусіць трывожыць кожнага грамадзяніна. І незалежна ад яго палітычных сімпатый. Прызнаюся, што ПіС, якога якраз я не вельмі паважаю, у адным мае рацыю. Тлумачэнне, што памылковыя пахаванні, да якіх дапусціліся чыноўнкі, былі вынікам стрэсу, звязанага з катастрофай, з’яўляецца баламутным. Захаванне выканаўчых працэдур, якія маюць элімінаваць якраз чалавечы дэфект, гэта фундаментальны прынцып, якім павінен кіравацца кожны прадстаўнік дзяржаўнай адміністрацыі. Калі не прытрымліваецца яго, дык або з за ўласнай (...) |