Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.
Лішняя гадзінаВіктар САЗОНАЎУ Польшчы перавялі час на зімні. Таму прыйшоўшы на беластоцкі вакзал я зразумеў, што маю лішнюю гадзіну да адыходу аўтобуса. Забыўся напярэдадні перавесці свой гадзіннік. Забыўся, як і ўся Беларусь. Але цешыў сябе думкай, што лішняя гадзіна ніколі не бывае лішняй, і яе таксама можна скарыстаць з карысцю. Прыкладам, пайсці паразважаць. Ацаніць пражытае ў апошні час. У невялічкім парку гулялі дзеці. Даставалі з пад толькі што выпаўшага снегу восеньскае апаўшае лісце і кідаліся ім. Ім было весела. Я злавіў сябе на думцы, што ў нас такая забава немажлівая. Лісце ў нас усё змеценае, прыбранае. А навошта, ніхто сказаць не можа. Чаго яго змятаць? Гэта ж не смецце. Але, хіба, кожны сваю думку мае і на тое, што называць смеццем, або што называць непатрэбным, ці нават небяспечным. Вось у Свіслачы, дзе мясцовыя і прыехаўшыя з розных куткоў Беларусі патрыёты сабраліся ўшанаваць памяць паўстанцаў 1863 года, улады небяспечнымі рэчамі палічылі старадаўнюю беларускую сімволіку. У суботу чатырох чалавек затрымалі за яе выкарыстанне. Людзей зачынілі за кратамі да панядзелка, а справу накіравалі ў суд. Успомніў я і гэты суд, свіслацкі. І мяне з сябрамі калісьці раней там судзілі. Зноў жа за выкарыстанне бел-чырвона-белага сцяга. Нічога добрага ад гэтага суда чакаць не прыходзіцца. Апраўдальны вердыкт па гэтай справе немажлівы ў прынцыпе. Гэта ж не за абы-што судзяць, а за выкарыстанне той сімволікі, якая яшчэ зусім нядаўна (...) |