Ніва № 45 (2947), 4 лістапада 2012 г.
«Бардаўская восень — 2012» — разнароднасць прапаноўАляксей МАРОЗДзевятнаццаты выпусук Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень — 2012», які праходзіў ад 25 да 29 кастрычніка, адзначаўся вялікай разнароднасцю музычных прапаноў. Цікавай ідэяй была паэтычна-музычная сустрэча з Надзеяй Артымовіч і Алегам Кабзаром у Публічнай гміннай бібліятэцы ў Нарве. Чарговы раз пашырана была таксама тэрыторыя канцэртных выступаў. Побач Бельскага дома культуры, дзе традыцыйна арганізавалася галоўная частка фестывалю з конкурснымі слуханнямі і выступамі лаўрэатаў, яго ўдзельнікі запрэзентаваліся яшчэ ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку, Гмінным асяродку культуры ў Дубічах-Царкоўных, Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах і першы раз мелі магчымасць выступіць у нядаўна здадзенай у карыстанне Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва ў Беластоку. Публіка, якая на працягу пяці дзён збіралася ў розных месцах на канцэртах, прамая трансляцыя фестывалю па Радыё Рацыя, а таксама перадачы ў іншых сродках масавай інфармацыі далі магчымасць дайсці з рэпертуарам фестывалю да вялікай колькасці жыхароў Падляшша і Рэспублікі Беларусь, адкуль у галоўным прыбываюць удзельнікі мерапрыемства. Важным для фестывалю «Бардаўская восень» быў сёлетні ўдзел ажно трох выканаўцаў з Беласточчыны ў конкурсных змаганнях, у ліку звыш дзесяці конкурсных удзельнікаў. Усе гурты з (...) |