Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

Ратуйма Украіну, хлопцы!

Ганны КАНДРАЦЮК

Дарагія ўкраінцы! 28 кастрычніка выбярэм будучыню нашай краіны. Рэжым Януковіча ператварыў Украіну ў прыдваркі Еўропы, з патанаючым у бяспраўі і пазбаўленым надзейнай будучыні народам. Нам трэба даць адпор гэтай ардзе, спыніць палітычныя рэпрэсіі, эканамічную эксплуатацыю і сацыяльнае бяспраўе...

Гэты баявіты зварот прачытаю на выбарчай лістоўцы львоўскага гісторыка і юрыста Андрэя Цягнібока, кандыдата ў парламент ад апазіцыйнай кааліцыі „Свабода”, зарэгістраванага ў 125-й выбарчай акрузе ў мястэчку Самбар. Цягнібок паабяцаў змяніць УСЁ. Свой прыгожы здымак, дзе кандыдат явіцца палітыкам еўрапейскага фармату, прыаздобіў ваенным лозунгам кааліцыі: Рука не здрыгнецца. На іншых афішах ён з Віталем Клічкам, лідарам УДАРУ (Украінскага дэмакратычнага альянсу ў карысць рэформаў), у прыватнасці баксёрам цяжкавагавіком, дзевяціразовым чэмпіёнам свету (мянушка „Жалезны кулак”). Што тут дадаць: на кіламетр пахла тэстастэронам і мардабоем...

Спецы па піары, што працавалі ў карысць апазіцыі, не пакінулі сумненняў, хто направіў іхні карабель на гібельныя воды і якой ардзе прыйдзецца даць адпор. Гэтая тайна была асветлена і нам ужо трынаццаць кіламетраў пасля перасячэння мяжы Польшчы з Украінай, дакладна на перыферыях старажытнага горада Уладзімір-Валынскі. На сцяне пахіленага, мабыць, гістарычнага будынка вітаў чорны драпежны лозунг: Москаль капут!

* * *

Уладзімір-Валынскі, 5 кастрычніка 2012 года. На (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF