Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

Тыдзень незалежнай беларускай культуры ў Вроцлаве

Марта БЯЛЕЎСКАЯ

У кастрычніку я пачала першы год маіх студыяў — у далёкім горадзе Вроцлаў. І хаця гэта быў мой выбар, станавілася мне крыху жаль, што на такі доўгі час пакідаю родныя старонкі і цяпер у мяне не будзе нават магчымасцей удзельнічаць у канцэртах «Бардаўскай восені» на Беласточчыне. Аднак, пэўнага дня на вэб-старонках я прачытала аб вельмі цікавым мерапрыемстве — Тыдні беларускай незалежнай культуры ў Вроцлаве.

Тудзень доўжыўся чатыры дні, а пачаўся ўрачыстым адкрыццём на вроцлаўскім рынку ў чацвер 11 кастрычніка. Некалькі дзён я думала пра тое, чаму гэтае свята наладжваюць аж у Вроцлаве, так далёка ад беларускай мяжы. На гэтае пытанне адказалі мне адзін з арганізатараў — старшыня фонду «За вашу і нашу свабоду» прафесар Мікола Іваноў і асаблівы госць — Аляксандр Мілінкевіч. Менавіта гэта культурна блізкія землі да Беларусі, паколькі пасля Другой сусветнай вайны многа людзей якраз сюды пераехала з беларускай зямлі. Шмат беларусаў і сёння пражывае ў ваколіцах Вроцлава, а беларускія студэнты вучацца ў вроцлаўскіх вышэйшых навучальных установах. Фестываль мае прыблізіць ім сапраўдную беларускую культуру і мастацтва. Арганізатары на зацікаўленне мерапрыемствам сярод мясцовага насельніцтва хіба таксама не наракаюць — фестываль беларускай культуры ў гэтым годзе ладзілі ўжо сёмы раз.

Урачыстаму адкрыццю прыдалі бляску беларускія мастакі малодшага і старэйшага пакаленняў на чале з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF