Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

Сакрэт азяранскіх могілак

Іаанна ЧАБАН

Вёска Азяраны-Вялікія, што непадалёк Крынак, адметная між іншым тым, што мае сваю царкву і могільнік. Гэтае святое азяранцам месца знаходзіцца пару соцень метраў за вёскай, на ўзгорку. Калісь царкву, беручы пад увагу яе палажэнне, можна было прыкмеціць з адлегласці пару дзесяткаў кіламетраў, цяпер хаваецца яна ў маладняку, які вырас на апушчаных палях і лугах. Самае цікавае, што там хаваюць выключна жыхароў аднаго паселішча. Чаму непадалёкія Азяраны-Малыя ці Белагорцы адпраўляюць сваіх пакойнікаў аж у Крынкі? Ці гэта вынік эгаізму і самалюбнасці канкрэтнай мікрасупольнасці? Аказваецца, не. Паводле азяранскіх старажылаў, гэта адлюстраванне спрадвечнай традыцыі, якая яшчэ тут зберагаецца з некаторымі адступленнямі. Гэтых апошніх, на жаль, з кожным годам з’яўляецца больш і больш. Вядома, выхадцы раз’ехаліся па белым свеце. Часта бывае так, што забіраюць яны з сабой бацькоў ці дзядоў на дажыванне і пахаванне. Калісь вяскоўцы не толькі цэлае сваё жыццё праводзілі ў месцы нараджэння, але таксама там заставаліся на вечны спачын. Такім чынам яшчэ можам адшукаць сляды даўніх могілак у большасці навакольных вёсак, у тым ліку і ў Азяранах-Малых.

На невялікіх вялікаазяранскіх могілках побач старажытных родаў Семянякаў, Філіпікаў, Баранчукоў, Адамікаў спачывае малады мужчына з чужагучным прозвішчам Грыгорый Агнявой. Цяжка не прыкмеціць гэтай магілы, якая знаходзіцца зараз пры ўваходзе і прылягае да галоўнай сцяжыны ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF