Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.
Новы Віктар КабацАляксей МАРОЗЖывапіс беларускага мастака Віктара Кабаца, выдатную большасць якога састаўляюць краявіды Белавежскай пушчы і яе наваколля, была распазнавальнай як для гайнавян, так і для іншых аматараў яго творчасці. Новы цыкл прац, якія паўсталі ў апошнім часе, прысвяціў ён пейзажам Ісландыі, якой жывапісец захоплены падобна як роднай яму Белавежскай пушчай. У Педагагічнай бібліятэцы ў Гайнаўцы Віктар Кабац прэзентуе навейшыя свае карціны з краявідамі Ісландыі і для параўнання паказвае работы з нашым пушчанскім і прыпушчанскім пейзажам. Удзельнікі адкрыцця выстаўкі «Востраў агню і вады Ісландыя. Зялёныя астравы Падляшша», якая адбылася 11 кастрычніка гаварылі, што на карцінах з ісландскімі матывамі бачаць не толькі новыя краявіды, але і новага мастака, які пайшоў у бок большай абстрактнасці сваіх прац. Калі б паказаць працы з пейзажамі Ісландыі на калектыўнай выстаўцы, многія яе наведвальнікі пэўна не распазналі б, што выйшлі яны з пад пэндзля Віктара Кабаца. Тая ж самая, што і раней, тэхніка выканання новых карцін, сухая пастэль, спалучаная з тушшу і вадой, новыя незвычайныя краявіды марскога вострава і яшчэ больш абстрактны, чым раней, спосаб прэзентавання рэчаіснасці, усё ж такі робяць новыя работы цікавымі, а нават займальнымі. Сам мастак заяўляе, што нягледзячы на 77-гадовы ўзрост, адчувае сябе маладым на душы і не пакінуў творчых пошукаў. — Для мяне самым важным з’яўляецца паказаць клімат краявіду, а не яго рэчаіснае (...) |