Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.
Інтэлігентная спецыялізацыяМацей ХАЛАДОЎСКІДзень пасля таго як у Беластоку адбылася дэбата, прысвечаная развіццю Усходняй Польшчы ды дзень да дэбаты аб гаспадарчым супрацоўніцтве паміж Польшчай і Беларуссю, у Мінску прэс-сакратар беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных не пакідаў ілюзій: — Беларусь пакуль не гатовая весці больш пашыраныя працы з Польшчай над паразуменнем аб малым памежным руху. Палітыка, якую вядзе польскі істаблішмент у двухбаковых адносінах, стварае вельмі неспрыяльны клімат і пакуль, пры нашым вялікім шкадаванні, мы не ў змозе кіравацца ў гэтым напрамку. Так вось адзін з шанцаў м.інш. на развіццё польска-беларускіх памежных рэгіёнаў прынамсі, пакуль, разваліўся. Сёлетнюю канферэнцыю „Сапраўдная Еўропа рэгіёнаў і развіццё Усходняй Польшчы” сарганізавалі ў Беластоку ўжо другі раз (17 кастрычніка). Падобна, як год таму, і цяпер яе мэтай было перш за ўсё стварэнне эканамічных вырашэнняў, узмацняючых канкурэнтаздольнасць макрарэгіёна Усходняй Польшчы ў краіне і за мяжой, значыць, Падляшскага, Вармінска-Мазурскага, Люблінскага, Падкарпацкага і Свентакшыскага ваяводстваў. Прынялі ў ёй удзел, па за прадстаўнікамі самаўрадавых улад рознага ўзроўню, м.інш. кіраўнікі прамыслова-гандлёвых палат, агенцтваў рэгіянальнага развіцця ды прадпрымальнікі. Падляшскі ваявода Мацей Жыўна звярнуў увагу: — Усходняя Польшча гэта не толькі экалогія і прырода. Мае яна і вялікія інвестыцыйныя магчымасці. Развіццё (...) |