Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

Беластоцкія візіі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Наракаў я тут быў крыху на камунікацыйны хаос у Беластоку. Аднак наракаю на гэта не толькі я; іншыя карыстальнікі беластоцкіх вуліц нават праклінаюць пастаянныя раскопкі гарадскіх камунікацый, пастаянныя змены аўтобусных маршрутаў. Ды не толькі карыстальнікі самаходаў маюць клопаты з арыентацыяй у сучасных непастаянных — можна нават сказаць мабільных — вулічных лабірынтах; таксама і пешаходам прыходзіцца абмінаць шматлікія вулічныя катлаваны і раскіданыя тратуары. А пешаходамі ў сучасны час з’яўляюцца ў прынцыпе пажылыя асобы, якім не толькі цяжэй перамяшчацца, але і больш складана арыентавацца ў закавулках дынамічнай камунікацыйнай тапаграфіі. Шафёрам жа і ўсялякім іх пасажырам прыходзіцца шмат часу каратаць у даволі буйных пробках.

Але хаос узнікае найчасцей там, дзе адбываюцца нейкія рэвалюцыйныя перамены. Кранае гэты клопат, здаецца, усе рэвалюцыі, не толькі найбольш у нас праслаўленыя сацыяльныя перавароты. А ў Беластоку зараз жа адбываецца менавіта рэвалюцыя — інфраструктурная. Скарыстоўваючы спрыяльныя гэтаму роду мерапрыемстваў еўрасаюзныя сродкі, нашы гарадскія ўлады прымяркоўваюць горад да новых цывілізацыйных выклікаў, у тым ліку і да камунікацыйных змен. Яшчэ ж нядаўна, калі самаход быў у нас адносна вялікім рарытэтам, існуючая гарадская інфраструктура хапала для задавальнення камунікацыйных патрабаванняў. Дарэчы, яна не была разлічана на масавы аўтамабільны рух.

Вось гартаю архіўныя старонкі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF