Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

У Случанцы навіна

Агата АРЛЯНСКАЯ

— Сардэчна сустракаю спадарства, — вітае 6 кастрычніка ў асенняй Случанцы Гарадоцкай гміны войт Веслаў Кулеша вяскоўцаў і іхніх гасцей на ўрачыстым адкрыцці і пасвячэнні адноўленай вясковай святліцы. — Ужо ў мінулым годзе яна была адноўлена, але аж сёння яе ўрачыста адкрываем.

Войт прывітаў жыхароў на чале з салэцкай радай і солтысам Аляксандрай Тарасэвіч, святароў — каталіцкага і праваслаўнага, прадстаўнікоў Гміннай рады, між іншым, Анну Пэтэльскую, моцна звязаную з мясцовасцю, калектывы, прыбыўшыя на канцэрт, аздабляючы свята — капэлу „Хутар”, „Расспяваны Гарадок”, „Асенні ліст” ды маладую „Вэну” з Гарадка і залучанскую „Каліну”.

— Улады гміны вядуць праінвестыцыйную палітыку, — ганарыўся Веслаў Кулеша. — Гэта значыць, стараемся зрэалізаваць як найбольш інвестыцый, карыстаючыся і вонкавымі сродкамі, асабліва еўрасаюзнымі. З больш чым дваццаці інвестыцый рэалізаваных у апошні час былі інвестыцыі, што датычылі рамонтаў вясковых святліц, між іншым, у Меляшках і ў Случанцы, па Праграме развіцця вясковых абшараў. На сходах мы раней абмяркоўвалі, што трэба было б зрабіць для вёсак. Калі была ініцыятыва рамонту святліцы, мы на сесіі яе адобрылі, падрыхтавалі дакументацыю, пахадайнічалі і за вонкавыя сродкі. Падалі мы былі заявы на святліцы ў Меляшках і Случанцы, атрымалі на абедзве каля 300 тысяч злотых, гэта было 75 працэнтаў з вонкавага дафінансавання. Пасля таргоў на выкананне аказалася, што на рамонт (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF