Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.

Чупакабра

Міраслаў ГРЫКА

Страшэнная бестыя, высмоктваючая кроў са сваіх ахвяр, дабралася ў Беларусь. Гэта не жарт. Называецца яна чупакабра. Паводле відавочцы скача тое штосьці па дахах, мае патлатую галаву, вялізныя клыкі, а велічыні „недзе так паміж сабакам і кенгуру”. Іншы сведка блізкай сустрэчы з монстрам параўноўвае яго да аграмаднага, гарбатага бабра з доўгім хвастом. Як бы тая чупакабра не выглядала, факт, што сёлетняй зімой стэрарызавала яна жыхароў Старобіна — мястэчка распаложанага ў 140 кіламетрах ад Мінска. Цяпер шалее ў Салігорску.

Чупакабра па-іспанску значыць „высмоктваючая коз”, таму мае асаблівае ўпадабанне да іспанамоўных тэрыторый. Першы раз дала аб сябе знаць на Пуэрта-Рыка, былой іспанскай калоніі. Коз на гэтым бедным востраве не хапіла ёй надоўга, дык хутка перакінулася на людзей. Высмактаныя на нішто астравіцяне да сёння бядуюць. З Пуэрта-Рыка бестыя перанеслася ў іспанамоўную Мексіку, дзе бяды таксама нямала. А бяда прыцягвае яе як муху-чарвіўку да гнілога мяса. І там грэла месца нядоўга, і, што можа здзіўляць, наведала Беларусь, дзе больш ахвотна гавораць па-руску, чым па-іспанску і бяды як такой абсалютна быць не можа. Пра гэта ўжо дбае Аляксандр Лукашэнка, які нават калі абвесціць аб павышэннях цэн на мяса, дык справядліва балансуе іх павышэннем зарплат. І так коціцца ракавое кола.

Кажуць, чупакабра па сантыменце збіраецца ісці ў Іспанію, якая яшчэ да нядаўна качалася ў дастатках і раскошы. Беларусь мае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF