Ніва № 44 (2946), 28 кастрычніка 2012 г.
Немаўля прамовіла ў ОперыМацей ХАЛАДОЎСКІНямое кіно ў спалучэнні з жывой музыкай гасцявала тры дні ў Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскім цэнтры мастацтва. Праводзіўся тут першы фільмавы фестываль „Camera!ta”. Яго часткай былі паказы нямых беларускіх фільмаў „Кастусь Каліноўскі” з акампанементам фартэпіяна, за якім сеў мінскі кампазітар Сяргей Пукст і „У агні народжаная” з акампанементам культавага гурту „Рэлікт”, узніклага ў Светлагорску на беларускім Палессі. Абедзве кінапраекцыі былі паказаны ў рамках праекта „Тузін. Немаўля”. У час фестывалю можна было пабачыць славуты, таксама па за межамі Польшчы, мультыплікаваны фільм „Свіцязь” у рэжысуры Каміля Поляка, да якога музыку склала расійская дырыжорка і піяністка Ірына Багдановіч, прысутная на паказе. Яна таксама рэканструявала партытуру музыкі і выкарыстала кантату Сяргея Пракоф’ева да „Аляксандра Неўскага”, пампезнага твора Сяргея Эйзенштэйна. Паказалі таксама першую фільмавую (нямую) версію оперы „Кармен” у рэжысуры Сесіля Дэ Міля з 1915 года, з музыкай да оперы Жоржа Бізэ пад аднайменным загалоўкам. Выканалі яе беластоцкія філармонікі і мецца-сапраністка Падляшскай оперы Іаанна Матулевіч. Былі таксама іншыя музычныя і фільмавыя атракцыёны. Фестываль пачаў паказ фільма „Манія. Гісторыя работніцы фабрыкі цыгарэт”, з адной з першых роляў зоркі нямога кіно — Полі Негры. Для гэтага лічбава рэканструяванага фільма музыку напісаў Ежы Максымюк, дырыжор і кампазітар родам з Беластока. (...) |