Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

З Крынак у Войнава

Іаанна ЧАБАН

— Калісь кожны год адпраўляліся мы на аўтобусе на Грабарку і Яблачын, — кажа адна з прыхаджанак праваслаўнай царквы ў Крынках. — Потым у людзей паявіліся самаходы і аўтобуса ўжо ніхто не заказваў .

Апошнім часам у Крынках назіраецца адраджэнне паломніцкіх традыцый. Мясцовыя царкоўныя дзяячкі паспелі ўжо сарганізаваць супольную паездку на цуд у Тарэспаль, у скіт архімандрыта Гаўрыіла, а 6 кастрычніка 2012 г. сабраліся ў паездку на Мазуры, у Войнаўскі манастыр. Апынуліся яны там пасля больш чым чатырохгадзіннага аўтобуснага падарожжа з не выклікаючым даверу беластоцкім шафёрам. Крыху загубленых крынскіх паломнікаў прыўважыла маладая паслушніца, якая заграбала лісце на прыцаркоўнай пляцоўцы. Ветліва запрасіла ўвайсці ў манастырскія парогі. Суботні дзень у войнаўскай абіцелі здаваўся быць вельмі загружаным. Там якраз вядуцца шматлікія рамонты і пабудовы. Майстры і валанцёры з Брацтва праваслаўнай моладзі Свята-Духаўскага прыхода ў Беластоку, між іншым, мянялі царкоўную шалёўку, перакрывалі дах, аднаўлялі вокны і выручалі маладых манашак у іншых тыпова мужчынскіх работах.

Крынскія пілігрымы зразу накіраваліся ўсярэдзіну невялікай царквы, дзе з добрай усмешкай прывітала іх матушка Еўдакія. Пасля адслужэння настаяцелем Крынскага прыхода а. Пятром Харытанюком малебна паломнікаў чакала бяседа з прысутнай матушкай на тэму гісторыі войнаўскай праваслаўнай царквы. Драўляны будынак быццам з Цвярской вобласці паставіў тут у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF