Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Нашы фіна-вугорскія продкі. Запіскі на палях кніжкі Івана Ласкова

Алег ЛАТЫШОНАК

Нарэшце дацягнуліся мае рукі да выдадзенай летась кніжкі Івана Ласкова „Летапісная Літва. Сваяцтва і лёс”*.

Ніколі не забуду ўражання ад артыкула Ласкова „Племя пяці родаў”, надрукаванага ў „Літаратуры і мастацтве” ў 1989 годзе. Аўтар артыкула даказваў, што летапісная Літва была племем не балцкім, а фіна-вугорскім, а канкрэтна — пермскім.

Я начаваў якраз у Вільні ў літоўскіх сяброў, якія з навукай нічога супольнага не маюць. У іх быў толькі аўтамабільны атлас СССР. Вось гэты атлас я гартаў да світання, чытаючы перш за ўсё гідронімы і іншыя ўласныя назвы Комі-Пярмяцкай АССР, але таксама цэлай расійскай Поўначы і Паволжа. Я быў у шоку, бо фіна-вугорская гідранімія аказалася амаль ідэнтычнай з агульнабеларускай і нашай падляшскай. Вось Нарва — на мове комі — сонная рака, а вось па-мардоўску — лугавая рака. А мая Супрасль, як я пасля ўстанавіў, па-мардоўску — рака з вярхоўямі затканымі імглою. Хто жыве над Супраслю, той ведае, наколькі дакладнае гэтае апісанне.

Што тычыцца фіна-вугорскасці летапіснай Літвы, дык Ласкоў мяне не пераканаў, але калі ідзе пра айчынную гідранімію, з гэтай пары я не сумняваўся, што яна менавіта фіна-вугорская.

На жаль, канцэпцыя Ласкова не знайшла шмат прыхільнікаў, ды па дзвюх прычынах. Па-першае, тады ўсе былі ў захапленні ад Вялікага Княства Літоўскага, што выклікала і агульную балтаманію. Па-другое, правінцыйны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF