Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Размаўляйце на мове сваіх бацькоў

Аляксей МАРОЗ

«Говоры по-своёму, хучэй будэ», — такія словы можна было пачуць ад старэйшых асоб у час майго дзяцінства, калі нехта, ведаючы сваю мову, пачынаў размаўляць па-польску. Пасля такія словы паўтаралі беларускія студэнты ў Беластоку і Варшаве, можна іх пачуць таксама і цяпер.

Аднак многія маладыя асобы ўжо не ў змозе здзейсніць гэтую просьбу, бо не ўмеюць гаварыць на мове сваіх бацькоў і дзядоў. Каб прыблізіць гэтыя праблемы, з дакладам «Мова маіх бацькоў. Гаворкі Падляшша» 24 верасня ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы выступіў доктар Васіль Сегень, супрацоўнік Кафедры беларускай філалогіі Універсітэта ў Беластоку. На сустрэчу, арганізаваную музейным бібліятэкарам Анджалінай Масальскай, прыйшлі гайнаўскія белліцэісты са сваім настаўнікам беларускай мовы Янам Карчэўскім і гімназісты са школы ў Дубінах з настаўніцай беларускай мовы Нінай Куптэль. Калі дакладчык Васіль Сегень спытаў сабраную моладзь, ці ведае родную мову сваіх бацькоў, у музейнай зале была цішыня. Можа і таму, што тыя асобы з ліку сабраных, якія яшчэ гавораць на сваёй гаворцы, не хацелі высоўвацца і рашыліся прамаўчаць. Пазней вучні тлумачылі, што жывуць у Дубінах, Махнатым, Арэшкаве, Рэпісках і іншых прыгайнаўскіх мясцовасцях. Хаця ў музей найбольш прыйшло жыхароў Гайнаўкі, іх бацькі наогул выводзяцца з навакольных сёлаў.

— Яшчэ частка нашых белліцэістаў умее гаварыць на дыялекце беларускай мовы або прынамсі настолькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF