Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Жаночыя сустрэчы на канцы свету

Іаанна ЧАБАН

Прынамсі раз у месяц лапіцкая хата на канцы свету, у якой пражывае спадарыня Ганна Сянкевіч, запаўняецца знаёмымі жанчынамі з наваколля і іх дзяцьмі. Амаль пустэльніцкі лад жыцця пасярод дзікай прыроды і прыгожых ландшафтаў таксама на тэрыторыі па другім баку мяжы выдатна спрыяе творчым пошукам гаспадыні. Адной з апошніх спраў зроджаных у яе думках стаў праект „Ярмарка крэатыўнасці”. Ён накіраваны да жанчын па натуры зацікаўленых светам і ўласным унутраным развіццём, якім серыял на тэлебачэнні ці кніжка пра танны раман не з’яўляюцца неабходнай часткай штодзённага існавання. Менавіта такіх людзей прыцягвае да сябе спадарыня Ганна. Пры вялікім драўляным стале з хатняй выпечкай і гарбатай хапае месца ўсім, незалежна ад узросту, сацыяльнага статусу ці канфесійна-нацыянальнай прыналежнасці. Кожнае спатканне ў гасцінных парогах хаты на канцы свету з’яўляецца непаўторным і адметным.

Апошняе, вераснёвае спатканне, адкрывала цыкл культурна-мастацкіх майстар-класаў ладжаных у рамках узгаданага праекта. Спадарыня Ганна выявіла прысутным, у ліку якіх апынулася, між іншым, старшыня Гміннай рады ў Крынках спадарыня Аліцыя Трызна, што грошы якія атрымала на здзяйсненне гэтай задумы паходзяць з Польска-Амерыканскага фонду свабоды і Аб’яднання творчых ініцыятыў „ę”. Рэалізавацца яно будзе ў супрацоўніцтве з падляшскім аб’яднаннем „Аксіс Мундзі”.

— Пачынаецца другі год нашых сустрэч, — распавядала спадарыня Ганна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF