Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

У нядзельку пасля імшы

Уршуля ШУБЗДА

Ванда Шушкейч жыве пры самой Рэгіянальнай ізбе. З акон яе хаты відаць будынак, які яшчэ да нядаўна прыцягваў увагу экспанатамі, раcстаўленымі пры плоце.

— Ён наняў вялікую машыну. Я захварэла, калі ўсё згэтуль выносіў. Заплаціў для мяне за кросны і драўляную кацюбу для гортання ў печы. Яшчэ стаяла ў ізбе мая драбінка. Яе аддаў.

Кухня Ванды Шушкейч невялікая. Печ, якая можа змясціць нават сем буханак хлеба, займала большую яе частку. Калісь штотыдзень Ванда столькі выпякала хлеба, колькі памесціла печ. Сёння яна засталася адна. Дачка ў Беластоку, сын лечыцца ад алкагалізму.

— Я нярэдка задумваюся калі адна сяджу дома: „Божа, як яны возьмуць цяпер гэты ключ ад Анцыпы! У нас многа маладых мамаў, іх мужыкі п’юць, бабы таксама. Уяўляю сабе, што там будзе далей”, — Ванда памаўчала і глянула на ізбу. — Ну, высокі плот паставілі ад мяне, гэтым цешуся.

Ужо з будынка зніклі шылда „Рэгіянальная ізба” і шторы з вокнаў, цераз якія можна дагледзець пустыя пакоі.

— Будзе яшчэ адно пасяджэнне салэцкай рады, — кажа солтыс Янаўшчыны Тарэса Грынчэль. — Тады ўжо прымем пастанову, што далей зрабіць з гэтым будынкам.

Ян Анцыпа вёў Рэгіянальную ізбу ў Янаўшчыне дванаццаць гадоў. У гэтым часе ўдалося яму адрамантаваць дах, уцяпліць будынак, пракласці водаправод, паставіць печ у кухні ізбы.

— Тады дапамагала мая сяброўка, настаўніца Маргарыта Козак, — кажа Ян Анцыпа. — Трэба было паправіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF