Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.
Каля Ялоўкі (ч.2)Аляксандр ВЯРБІЦКІУ 1983 годзе Мікола Гайдук быў пісаў пра Ганчары:„Сёння тут жыве 20 сем’яў, але з іх усяго адна трымае ўласную гаспадарку, а ўсе іншыя здалі зямлю дзяржаве і дажываюць свой век з пенсіі. Ганчары сядзяць дробнымі крапінкамі сярод вялізнага абшару засеянага трактарамі і пажатага камбайнамі”. З таго часу, цягам амаль трыццаці гадоў той вялізны абшар — раней засеяны — зараз прадстаўляе сабою адно „крапінкі” абраблянага поля, шмат якога паглынае лес. А пры рэштках вясковай вуліцы асталіся толькі дзве круглагадова заселеныя хаты, тры засяляюцца толькі ў летні сезон, а пяць зімуюць і летуюць у поўнай адзіноце. З Ганчароў падаўся я ў бок колішняй Блізкаўшчыны, на месцы якой у гады „сацыялістычнага будаўніцтва” быў заснаваны пэгеэр Кандраткі. Калі дзяржава вызвалілася ад ідэалагічнай трактоўкі гаспадаркі і перастала дафінансоўваць выбраныя гаспадарчыя суб’екты, пэгеэр у Кандратках спыніў сваё існаванне. Асталіся па ім адміністрацыйныя і гаспадарчыя будынкі, на якія ніхто не палакоміўся; зараз па іх толькі вецер гуляе. Сама вёска Кандраткі, якая дала назву і пэгеэру, і газанапорнай станцыі на лініі Ямальскага газаправода, невялічкая, хаты ў ёй даволі задбаныя. У Ялоўцы падаўся я ў напрамку царквы, але ўжо не было там нават слядоў прыхадскога свята. Літаральна, бо ж калі раней было ў вёсках шмат народу, прыязджала на тую нагоду шмат прадаўцоў усялякай усялячыны, асабліва прызначанай дзецям, а калі народ разыходзіўся (...) |