Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Абяцанкі-цацанкі

Міраслаў ГРЫКА

Дзякую табе, Права і справядлівасць! Маніпулюючы, пад’юджваючы, абаламучваючы, цкуючы грамадзян адны на адных, раздзяляючы іх на патрыётаў і ворагаў, зрабіла ты тое, чаго ніхто іншы не змог дасягнуць — прабудзіла Туска. Дональда Туска. А ён спаў, кажуць, таму так доўга, бо баяўся падслухоўванняў. Вядома, калі чалавек спіць, не грэшыць. Упарта мелі яго падслухоўваць польскія спецслужбы, якія падлягаюць, вось — яму, прэм’еру Дональду Туску. Што такое? Ці вынікае з гэтага, што гэта прэм’ер даручыў службам сочку за Дональдам Тускам? Чыстая шызафрэнія.

Робіцца нашмат ясней, калі паглядзець на хваробную карту Польшчы. Без сумніву, шызафрэнічны раскол светапогляднай і палітычнай асобы, на які яна занядужала ў міжваеннае дваццацігоддзе, не вылечылі ані гітлераўская і бальшавіцкая акупацыі, ані электрашокі сталінскіх рэпрэсій, ані псіхатропная тэрапія геркаўскай дэкады. Мне, наіўнаму, здавалася, што дэмакратыя акажацца паспяховым сродкам на гэтую хваробу; ды дзе там! Польска-польская вайна, якая працягваецца пад ашалёўкай дэмакратыі даказвае, што польская шызафрэнія паглыбляецца. У Польшчы ад шматлікіх гадоў пануе двоеўладдзе, якое выконваюць Грамядзянская платформа і ПіС. А калі адна прабуе кіраваць дзяржавай, вядома, не спаўшы, другая — грамадзянскімі эмоцыямі. Апошнія даследаванні грамадскай думкі, выяўляючыя саракапрацэнтную падтрымку для ПіС, паказваюць, якая з іх лепш кіруе сваёй часткай.

Факт, насуперак (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF