Ніва № 43 (2945), 21 кастрычніка 2012 г.

Беларуская наіўнасць

Віктар САЗОНАЎ

Мы, беларусы, наіўна думалі, што гэтым разам прадстаўнік нашай нацыі атрымае першую ў беларускай гісторыі Нобелеўскую прэмію. Шмат вартых гэтай узнагароды было беларусаў. Прыкладам, Ларыса Геніюш была не горшай і літаратаркай, і дысідэнткай чым іншыя змагары за праўду ў СССР, якіх прэмія не абмінула. Ды вось не звярталі на беларусаў увагі неяк. Нават многія сцвярджалі, што беларусу ніколі гэтай прэміі не дадуць. Не такая, маўляў, гэтая краіна важная, каб яе прадстаўніку Нобеля даваць. Але зараз беларусы зноў абнадзеіліся.

Ну, але! Нобелеўскі камітэт на чале з генеральным сакратаром Рады Еўропы аддаў прэмію Еўропе. Дакладней Еўрасаюзу. Застаецца толькі сардэчна павіншаваць жыхароў Еўрасаюза з такой высокай узнагародай як Нобелеўская прэмія міру. Камітэт па ўручэнню гэтай прэстыжнай прэміі доўга думаў, хто больш зрабіў для ідэй міру: Еўрасаюз, ці беларускі змагар за правы чалавека Алесь Бяляцкі? І прыйшоў да высновы, што Еўрасаюз зрабіў больш.

Прайграць цэламу Еўрасаюзу не сорамна. Ды здаецца, ніхто самой высновы найвялікшага ўкладу Еўрасаюза ў справу міру не стаў аспрэчваць. Было б сапраўды дзіўным, калі б адзін чалавек зрабіў больш чым цэлы кантынент. Дык чаму ж тады гэтае рашэнне выклікала здзіўленне і незразумеласць у такой вялікай колькасці паважаных людзей, у ліку якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты? Дзіва нейкае! Тое, што прайграўшыя беларусы засмуціліся, гэта натуральная рэакцыя. Але тое, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF