Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.
Плённы жывапісец Даніэль ГрамацкіАляксей МАРОЗ— Даніэль Грамацкі не гоніцца за экзатычнымі тэмамі. Ператварае рэчаіснасць праз прызму мясцовай традыцыі, фальклору, што з’яўляецца вельмі значным і адначасова абяцаючым у маладога мастака. Выйшаў ён у сваёй творчасці ад рэалізму, каб праз экспрэсію паволі, дробнымі крокамі набліжацца да абстракцыі, якую абраў за мэту, — лічыць Агнешка Ціханюк, адказная ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы за справы культурнай дзейнасці. — Стварае цэлыя цыклы падобных па клімаце прац, розныя ракурсы адной тэмы. З’яўляюцца глыбокія студыі — у адным цыкле па 40 і больш прац — пакуль тэма абсалютна не вычарпаецца. Так паўтараліся яблыкі на фоне абрадавых ручнікоў, пасля прыйшоў час на акты, нацюрморты з кветкамі ў збанках на фоне кап і макатак і, апошнім часам, пейзажы — лес, вясковыя хаты, палі. Колер тут адыгрывае вялікую ролю. Яго палітра колераў насычаная, экспрэсіўная, з адважнымі спалучэннямі. Палотны атрымліваюць выразную фактуру. 30 верасня ў Гайнаўскім белмузеі адкрылася экспазіцыя «Прырода жывая і мёртвая» Даніэля Грамацкага з Гайнаўкі, зрэалізаваная ў рамках праекта «Беларускі алфавіт мастацтва». Знаходзіцца на ёй многа карцін з краявідамі, перш за ўсё з Семяноўкі і наваколля, дзе жывапісец часта адпачывае з сям’ёй. Відаць на алейных працах Белавежскую пушчу, прыпушчанскія краявіды з палямі і вадой, многа драўляных хат, якія разам з навакольнай прыродай ствараюць непаўторныя краявіды, а (...) |