Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.
Жаночы лёсІаанна ЧАБАН— Восемдзесят сёмы год мне, цяжка, пара ўжо адыходзіць з гэтага свету, — сумна задумалася бабуля Ксеня. —Амаль усё жыццё пражыла я ў гэтай вёсцы, тут нарадзілася і тут памру. Мужык мой, Вася, скончыўся ў шпіталі ў Беластоку, дзеці туды яго павезлі. Доўга там ляжаў, там правёў свае апошнія гадзіны. Выбеглі ўсе салёвыя: „Васіль вярнуўся, Васіль вярнуўся!”, а той Васіль уначы памёр. Пяты рок ад красавіка мінае, як яго няма.... Жыву з сынам. Быў ён у Беластоку. Там не дабыў, прыйшоў дахаты, я яму сказала: „Хадзі, будзем неяк жыць”. Пражываем на адной рэнце ўдваіх, бо ён не мае нічога. Гарэлка згубіла. Жонка адышла, пакідаючы пяцігадовага сына. Ён прыязджае сюды з унукам, значыць маім праўнукам. Я выгадавала таго хлопца, ён цяпер помніць, усё „бабцю і бабцю, бабцю еж, бабцю пі”... Памятаю, першы раз павяла я яго ў школу, зайшла, усе дзеці з бацькамі, а ён, бедны, усё дзержыцца за мяне і не адыходзіць, дзяцей не знае бо то горад. Падышла вучыцелька да яго і кажа: „Хадзі, Мірачку, хадзі, пакажу табе цацкі, пасядзім, пагаворым”. А ён усе роўна за мяне дзержыцца, не і не, ну, што ж, дзіця без бацькоў... Ён вырас, ажаніўся і файную кабету мае. Наглядзеўся на бацьку, захацеў жыць па-іншаму. Ёсць у мяне і другі сын, у Беластоку жыве, толькі забыла на якой вуліцы. Як захварэю, та прыязджае, дапамагае, забірае мяне да дактароў. Як мне тут гора, то ён раз-два паяўляецца. Але ж і той сын памагае, як зап’ецца, та зап’ецца, але як цвярозы, та (...) |