Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.

Не пакідайце Беларусі (2)!

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэтыя выбары былі празрыстыя аж да нябачнасці. Гэта была шутка. Лукашэнка выйграў выбары, паказваючы слабасць Еўрасаюза і беларускай апазіцыі ды безальтэрнатыўнасць улады, — так падвёў выбары ў беларускую Палату прадстаўнікоў (23 верасня) еўрадэпутат Марэк Мігальскі, офіс якога сарганізаваў у варшаўскай сядзібе Польскага прэсавага агенцтва ў паслявыбарчы панядзелак круглы стол. Як ужо мы пісалі тыдзень таму, дэбатавалі там аб выбарчай кампаніі і паслявыбарчых перспектывах у Беларусі, у тым ліку ў еўрапейскім кантэксце.

У час другой дыскусіі Анна Дынер, эксперт Польскага інстытута міжнародных спраў заявіла, што пасля апошніх выбараў толькі ілюзорна нічога ў Беларусі не змянілася:

— Бачны праблемы самой улады. Не ўзнікла партыя „Беларусь”, а гэта паказвае, што перад гэтымі выбарамі Лукашэнка баяўся аддаць хаця б кавалак улады. Улада не ў змозе камунікавацца з грамадствам. Беларусам надакучыла свая дзяржава, таму што дзяржава не зможа ўжо ім дапамагчы. Калі толькі пойдзе гаворка, што дэвальвацыі не будзе, людзі кідаюцца да абменнікаў валюты. Беларусь, аднак, гэта на няшчасце стабільная дзяржава (у параўнанні напр. да Паўночнай Афрыкі; гаворка пра голад, эміграцыю і т.п. — М. Х.).

Дзмітры Бародка, прадстаўнік Беларускага дома ў Варшаве:

— Я прыхільнік байкатавання выбараў у Беларусі, таму што ва ўмовах дыктатуры, рэпрэсій выбарчая кампанія немагчымая.

Уладзімір (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF