Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.

„Пісьменнік і грэшніца” — з болю родзячай маці

Оля Наташа СКУПІНСКАЯ

Я хацела б, каб такіх людзей было як мага больш. Адкрытых, прыязных, спакойных. З запалам і гісторыяй. Такіх, што, нягледзячы на перашкоды, умеюць падняцца, атрэсці нагавіцы і рухацца далей. Такіх, праўдзівых. Быць маладым артыстам у сённяшняй Беларусі — сапраўды нялёгкі шлях, хоць часта вобразы, прадстаўленыя заходнімі СМІ, занадта перабольшаныя. Неабходна змагацца за адраджэнне культуры, мовы, патрыятызму, якія кожны дзень трапляюць пад уплыў Польшчы і Расеі. Гісторыя Беларусі — гэта аповед пра людзей, якім не дазвалялі быць сабой, пра няспынную барацьбу з акупантам і вонкавым ціскам. Гэта месца нараджэння Міцкевіча, Ажэшкі, Купалы. Месца нараджэння прыгожай, самабытнай мовы і культуры, якая ў рэшце рэшт кажа „хопіць” і памалу выходзіць з шафы. Мая першая сустрэча з Сяргеем і Дзімам выглядала як сустрэча з даўнімі знаёмымі. Беларуская моладзь не адрозніваецца ад той з іншых еўрапейскіх краін. Яна таксама хоча працаваць, бачыць свет. Таксама ведае замежныя мовы, творыць, носіць конверсы і п’е алкаголь. Сяргей Батура і Дзмітры Лютомскі — гэта не толькі падапечныя Кшыштафа Занусі, але і таксама свежыя гарадзенскія фільммейкеры, для якіх творчасць стаіць на першым месцы.

Упершыню Сяргей і Дзіма прафесійна прыехалі ў Польшчу ў жніўні мінулага года разам з беларускімі журналістамі, запрошанымі Кшыштафам Занусі на лекцыю. Менавіта тады ім выпала магчымасць пазнаёміцца са славутым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF