Ніва № 42 (2944), 14 кастрычніка 2012 г.

Прысяга бельскіх белгімназістаў

Аляксей МАРОЗ

— У нас колькасць вучняў не паменшала і зараз у школе вучацца 652 асобы, — заявіла Яўгенія Васілюк, новая дырэктар Комплексу школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў Бельску-Падляшскім (папулярна званым «тройкай»), якая свае абавязкі выконвае з 1 верасня.

У бельскіх школах у новым навучальным годзе колькасць вучняў паменшала, а ў трох першых класах белгімназіі распачалі адукацыю ажно 78 вучняў, у тым ліку 71 асоба са сваёй падставовай школы і 7 выпускнікоў іншых бельскіх школ, якіх прыцягнуў сюды перш за ўсё самы высокі ўзровень навучання ў Бельску, аб чым сведчаць хаця б мінулагоднія лаўрэаты прадметных конкурсаў і вынікі праверкі ўмеласцей вучняў у час завяршальных экзаменаў. У мінулым школьным годзе сярод вучняў падставовых школ лаўрэаты прадметных конкурсаў з бельскай «тройкі» апынуліся на другім месцы ў Падляшскім ваяводстве, а бельскія белгімназісты занялі чацвёртае месца ў нашым ваяводстве з ліку школ, якіх вучні прымалі ўдзел у прадметных конкурсах, аб чым дырэктар Васілюк расказала ў час школьнай прысягі першакласнікаў белгімназіі, якая адбылася 28 верасня ў вялікай спартыўнай зале. Мерапрыемства распачалося з выслухання на зважай дзяржаўнага гімна Польшчы і гімна школы «Люблю наш край, старонку гэту...». Бельскія «тройка» і белліцэй гэта, хіба, адзіныя нашыя школы, якія маюць беларускія школьныя гімны (тая самая песня), выконваныя перад школьнымі мерапрыемствамі. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF